Moladz

Як адчуць смак лета восенню?

За вакном восень, але так не хочацца забірацца ў цёплыя
швэдары, шалікі, пальчаткі і раскрываць парасон… І не трэба! Лета
вяртаецца назад. Moladz.org прадстаўляе яшчэ “цёплую” інтэрнэт-складанку
беларускамоўных песняў "Са смакам лета".



sa_smakam_fota


“Са смакам лета” - складанка, песні з якой абавязкова будуць гучаць з вокнаў беларусаў, – перакананы стваральнікі. – Такога яшчэ не было”.
Сапраўды,
такіх складанак яшчэ не было. “Са смакам лета” - гэта мікст усім
вядомых выканаўцаў AKUTE, МутнаеВока, Re1ikt, TLUSTA LUSTA разам з
толькі аперыўшыміся гуртамі.
І гэта яшчэ не ўсё! Бонус складанкі - адмыслова запісаны трэк “Мейсца пакуты” украінскага гурта “Фіолет”.

"Усе
песні, якія трапілі на інтэрнэт-дыск, – зусім новыя, “цёпленькія”. Яны
ўвесь час будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроем", –
заўважае Алесь Снег, адзін са стваральнікаў дыска.

“Цёпленькія” песні айчыннай музыкі раней прэзентаваліся ў суполцы MOLADZ.ORG
у кантакце на працягу вясны і лета. Самае строгае журы ў выглядзе
тысячаў наведвальнікаў суполкі абмяркоўвала, крытыкавала альбо хваліла
гэтыя песні. Лепшыя з кампазіцый трапілі ў інтэрнэт складанку.



Пампуй на http://moladz.org/mp3!


Moladz

Прызначаныя шасцёра адказных за інтэрнэт

Гісторыя, якая абавязкова атрымае ўвасабленне ў сюжэце фантастычнага баевіка, – шасцёра праграмістаў з розных куткоў Зямлі атрымалі спецыяльныя коды для перазагрузкі інтэрнэту. Што гэта значыцца? Паводле рашэння спецыяльнай міжнароднай камісіі, група з шасці чалавек будуць валодаць магчымасцю перазагрузіць інтэрнэт у выпадку яго глабальнага збою.

Кожная з акалічнасцяў праекту як быццам бы спісаная з галівудскіх шаблонаў. Паведамляецца, што кожны член гэтай групы мае фрагмент ключа. Ключ выкананы ў форме мікрасхемы, схаванай у пластыкавую карту. У выпадку надзвычайных абставінаў, напрыклад, тэхналагічнай катастрофы або найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на тэлекамунікацыйныя аб'екты група з шасці праграмістаў зможа зноў запусціць глабальную сетку. Для гэтага ім трэба будзе сабрацца разам. Задача не надта простая, улічваючы, што ўсе яны знаходзяцца ў розных краінах.

http://www.moladz.org/node/3442
Moladz

Грунвальдскі бой падушкамі адбудзецца нягледзячы на забарону

Удзельнікі бою падушак збяруцца 15-га ліпеня ў 19.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі, нягледзячы на тое. што Мінгарвыканкам не санкцыянаваў мерапрыемства.

-- Мы спадзяёмся, што будзе як з Днём св. Патрыка. То бок, забараніць забаранілі, а перашкаджаць правядзенню не будуць і ўсё пройдзе добра. Аднак я абавязаны папярэдзіць, што афіцыйнай санкцыі Мінгарвыканкаму няма, -- піша ў адной з сацыяльных сетак адзін з арганізатараў бою падушкамі Андрэй Кім, -- Асабіста я прыйду ў 19.00 да Нацыянальнай бібліятэкі. З падушкай. Упэўнены, што нам дадуць спакойна адсвяткаваць.

Нагадаем, што мірная акцыя, прысвечаная 600-годдзю святкавання Грунвальдскай бітвы, была падтрымана ва ўпраўленні культуры пры Мінгарвыканкаме. Сам намеснік Міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі напісаў рэкамендацыйны ліст, у якім засведчыў, што Міністэрства культуры падтрымлівае правядзенне культурна-масавага мерапрыемства.

Аднак у апошні момант Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні гэтай акцыі.
Moladz

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.

Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.

Collapse )
Вока

Чалавек заразіўся кампутарным вірусам

Брытанскі доктар Марк Гасан з універсітэта горада Рэдинг стаў першым чалавекам, які заразіўся кампутарным вірусам. Ён дапрацаваў чып, які ўжыўляюць хатнім жывёлам і імплантаваў яго ў сваю руку. Дзякуючы гэтаму ён змог адчыняць аўтаматычныя дзверы і ўключаць мабільны тэлефон.

Аднак дзеля эксперыменту Гасан «заразіў» свой чып спецыяльна напісаным кампутарным вірусам. У выніку ўся прапускная база дадзеных лабараторыі, куды ён заходзіў, была інфікавана гэтым вірусам.

Доктар прызнае, што праведзены ім эксперымент толькі дэманструе прынцыповыя магчымасці: у будучыні, калі медыцынскія прылады стануць яшчэ больш складанымі, падобны сцэнар можа прывесці да парушэння працы электракардыёстымулятараў і імплантантаў, якія дазваляюць вярнуць слых.

Навуковец лічыць, што яго распрацоўка прыцягне ўвагу да падвышэння ўзроўня бяспекі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі.

чытаць далей...

Добра!

Новы смартфон ад Nokia запомняць звычкі уладальнікаў

Распрацоўшчыкі фінскай кампаніі прадставілі набор праграм для стартавага экрана смартфонаў Nokia N97, якія могуць самі адаптавацца да ўладальніка. Праграмы самі завядуць будзільнік, перавядуць тэлефон у «ціхі» рэжым і нагадаюць карыстальніку, што трэба зарадзіць мабільнік.

У набор уваходзяць чатыры ўтыліты (распрацоўшчыкі ў Nokia Beta Labs называюць іх «ботамі): Profile Bot, Alarm Bot, Shortcut Bot і Battery Bot.

Profile Bot аўтаматычна змяняе наладкі гукавога профілю апарата - напрыклад, у сераду з 15:00 да 16:00 пераводзіць тэлефон у бязгучны рэжым, калі карыстальнік ў гэты час праводзіць штотыднёвую нараду.

Collapse )
Вока

Новыя 3D-прынтэр “надрукуюць” дамы і скульптуры

Італьянскі інжынер распрацаваў прыстасаванне, якое выкарыстоўвае прынцып струменевага друку ў архітэктурных мэтах. У якасці расходнага матэрыялу ў «будаўнічым прынтары» ужываецца пясок.

У аснове канструкцыі друкаркі - рама, якую падтрымліваюць чатыры незалежныя апоры. У ніжняй частцы рамы размешчаны соплы – яны распыляюць пясок і злучны раствор. За адзін цыкл “друкарская галоўка” праходзіць над паверхняй чатыры разы. Потым робіцца перапынак, і атрыманы слой таўшчынёй каля 10 міліметраў высыхае.

Па меры таго, як расце збудаванне, рама друкаркі перамяшчаецца ўверх па вертыкальнай апоры. Прынтэр атрымлівае каманды ад усталяванай на кампутары праграмы для аўтаматызаванага праектавання.

Collapse )
VokaAdmin

Самы хуткі інтэрнэт

У Беларусі з’явілася новая звышхуткая тэхналогія перадачы дадзеных – HSPA+. Хуткасць інтэрнэту дасягае 16 Мбіт/сек.

Мабільны аператар life:) запусціў новую тэхналогію перадачы дадзеных – HSPA+. Гэта апошняя прыступка развіцця сувязі перад прыходам так званага чацвёртага пакалення стандартаў.

Пакуль што навінкай могуць карыстацца толькі жыхары Мінска і Гомеля. У кожным з гэтых гарадоў усталявана па 50 базавых станцый HSPA+. У Бліжэйшы час паслуга з’явіцца і ў іншых абласных цэнтрах.

Стандарт HSPA+ іншымі словамі называецца 3,75G – гэта яшчэ не чацвёртае пакаленнне, але ўжо і не трэцяе. Хуткасць перадачы дадзеных усё павялічваецца, але і патрабаванні да тэхнікі ўсё больш жорсткія.

Collapse )
Тэрмінова!

Як “адкасіць” ад размеркавання?

Сітуацыя з размеркаваннем у Беларусі неадназначная. Міністэрства адукацыі лічыць размеркаванне цалкам неабходным, каб запоўніць “дзіркі” ў вёсках, куды ніхто не хоча ехаць працаваць. І гэта замест таго, каб ствараць нармальныя ўмовы для працы. Таму размеркаванне і ўспрымаецца як катарга, а студэнты ўсімі сіламі спрабуюць вынайсці варыянты, каб не ехаць у анекдатычныя Хойнікі.

Варта зразумець, што размеркаванне – гэта фактычна плата сваёй свабодай за атрыманае пасляшкольнага навучанне. Так што фактычна ў Беларусі па-за межамі школы не застаецца бясплатнай адукацыі. І пакуль гэтае палажэнне справаў не мяняецца.

Першапачаткова выпускнікі ВНУ, ССНУ і ПТВ проста не прыязджалі на месца размеркавання. Зараз жа, калі ўведзены грашовыя выплаты, многія шукаюць легальныя спосабы проста “адкасіць”.

 

Collapse )