bymoladz (bymoladz) wrote,
bymoladz
bymoladz

Як “адкасіць” ад размеркавання?

Сітуацыя з размеркаваннем у Беларусі неадназначная. Міністэрства адукацыі лічыць размеркаванне цалкам неабходным, каб запоўніць “дзіркі” ў вёсках, куды ніхто не хоча ехаць працаваць. І гэта замест таго, каб ствараць нармальныя ўмовы для працы. Таму размеркаванне і ўспрымаецца як катарга, а студэнты ўсімі сіламі спрабуюць вынайсці варыянты, каб не ехаць у анекдатычныя Хойнікі.

Варта зразумець, што размеркаванне – гэта фактычна плата сваёй свабодай за атрыманае пасляшкольнага навучанне. Так што фактычна ў Беларусі па-за межамі школы не застаецца бясплатнай адукацыі. І пакуль гэтае палажэнне справаў не мяняецца.

Першапачаткова выпускнікі ВНУ, ССНУ і ПТВ проста не прыязджалі на месца размеркавання. Зараз жа, калі ўведзены грашовыя выплаты, многія шукаюць легальныя спосабы проста “адкасіць”.

 

Moladz.org спецыяльна для сваіх чытачоў прапаноўвае цалкам законныя схемы, пры якіх можна пазбегнуць працы ў непажаданым месцы.

Перавесціся на апошнім курсе на завочку

Варыянт досыць распаўсюджаны ў студэнцкім асяроддзі. На пятым курсе заняткаў фактычна не застаецца. Таму можна спакойна, не баючыся згубіць год ведаў, пераводзіцца на завочную форму навучання. Аднак варта памятаць, што на бюджэтную завочку на пятым курсе перавесціся нерэальна. Усе месцы, як правіла, занятыя, таму зстаецца варыянт з платнай завочкай. Яе кошт, у параўнанні з годам стацыянару, удвая меншы.

Пайсці ў платную магістратуру ці ў магістратуру за мяжой

Калі вы паступіце ў год выпуску ў магістратуру, ёсць варыянты,што вас не размяркуюць. Калі гэта будзе беларуская магістратура, то лепей паступаць на платную форму навучання. Тады пасля яе заканчэння вам патрэбна будзе абавязкова напісаць заяву з просьбай вызваліць вас ад выплаты грошаў за навучанне ва універсітэце.

Пасля заканчэнне замежнай магістратуры вам патрэбна будзе падаць у камісію па размеркаванні дакументы, што пацвярджаюць сапраўднасць магістратуры. А таксама дакументы аб яе заканчэнні. І тады вы пішаце заяву аб вызваленні ад выплат, пасля якой становіцеся свабоднымі як вецер.

Атрымаць “вольны” дыплом

Сіуацыя на рынку працы заўжды была досыць неадназначнай. Калі вы бачыце, што спецыялістаў вашай прафесіі дужа шмат, можаце разлічваць на варыянт з вольным дыпломам. Аднак важна памятаць, што даведка аб свабодным размеркаванні на практыцы выдаецца ў першую чаргу цяжарным, замужнім, жанатым і г.д.

Пераразмеркавацца

Калі вас усё ж размяркоўваюць, то тут ёсць варыянт пераразмеркавацца. Вы маеце поўнае права патрабаваць пераразмеркавання, калі вы выйшлі замуж ці ажаніліся, вас выбралі ў органы дзяржкіравання і г.д. (гл. Палажэнне аб размеркаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднеспецыяльную ці вышэйшую адукацыю). Патрабаваць новага месца працы можна і тады, калі вас не хочуць браць на стаўку, прапаноўваюць працу не па спецыяльнасці ці не прадастаўляюць жыллё або яго грашовую кампенсацыю. І калі па вашай спецыяльнасці не будзе заявак, то цалкам верагодна, што вам дадуць вольны дыплом.

Што ж тычыцца варыянту зацяжарыць, які многія дзяўчаты разглядяюць як спосаб пазбегнуць размеркавання, то тут не ўсё так проста. Справа ў тым, што цяжарнай дзяўчыне лепш усё ж такі размеркавацца. Тады яна атрымае цалкам пакет сацыяльных гарантый: грашовую дапамогу і ўсе выплаты, а таксама гарантаванае працоўнае месца пасля дэкрэтнага адпачынку.

Размеркавацца можна і на любімае месца працы, нават у прыватную фірму. Важна пры гэтым памятаць, што гэта можна будзе зрабіць, калі заявак у дзяржаўныя ўстановы на вас не застанецца.//Мікола Ляўчук

Tags: ВНУ, размеркаванне
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments