bymoladz (bymoladz) wrote,
bymoladz
bymoladz

Самы хуткі інтэрнэт

У Беларусі з’явілася новая звышхуткая тэхналогія перадачы дадзеных – HSPA+. Хуткасць інтэрнэту дасягае 16 Мбіт/сек.

Мабільны аператар life:) запусціў новую тэхналогію перадачы дадзеных – HSPA+. Гэта апошняя прыступка развіцця сувязі перад прыходам так званага чацвёртага пакалення стандартаў.

Пакуль што навінкай могуць карыстацца толькі жыхары Мінска і Гомеля. У кожным з гэтых гарадоў усталявана па 50 базавых станцый HSPA+. У Бліжэйшы час паслуга з’явіцца і ў іншых абласных цэнтрах.

Стандарт HSPA+ іншымі словамі называецца 3,75G – гэта яшчэ не чацвёртае пакаленнне, але ўжо і не трэцяе. Хуткасць перадачы дадзеных усё павялічваецца, але і патрабаванні да тэхнікі ўсё больш жорсткія.

 

Хто скарыецца новай тэхналогіяй?

Прадстаўнікі life:) пераконваюць што папярэднім ноў-хаў кампаніі, 3G – памятаеце бясконцыя рэкламныя ролікі з рэперам Сярогам? – карыстаецца кожны шосты абанент кампаніі. Гэта ажно 200 тысяч чалавек. Як быццам бы 50 тысяч з іх змогуць беспраблемна перайсці на HSPA+. Сапраўды, частка мадэмаў, якія падтрымлівалі ранейшыя фарматы сувязі, запрацуюць і на новай хуткасці. Дарэчы, у інтэрнэт-крамах самы недарагі мадэм каштуе $100.
Іншыя аператары мабільнай сувязі – МТС і “Вэлком” таксама абяцаюць сваім абанентам новы фармат сувязі, праўда, дагнаць life:) яны пакуль што не могуць. 15 сакавіка “Вэлком” запусціў-такі 3G-сувязь. МТС застаецца аўтсайдэрам.

Туркі зноў наперадзе

Там часам Life:) нацэліўся на чацвёртае пакаленне сувязі – LTE. У тэорыі хуткасць перадачы інфармацыі можа дасягнуць 40 мегабайтаў у секунду. Турэцкая кампанія пакуль што гатовая ўкладваць проста шалёныя інвестыцыі ў беларускую інфраструктуру, нягледзячы на ўбытковыя гадавыя справаздачы. //moladz.org

Этапы развіцця стандартаў мабільнай сувязі ў Беларусі

2G GSM + GPRS

2.75G EDGE – тут спыніўся МТС

3G UMTS (W-CDMA) – тут спыніўся Velcome

3.5G HSDPA

3.75G HSPA+ – тут спыніўся Life:)

4G WiMAX / LTE

Tags: edge, hspa, umts
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments