?

Log in

No account? Create an account

Інфармацыйны праект "ВОКА"

bymoladz \ www.moladz.org

Social capital

  • less than 10
Name:
bymoladz
МЫ...

Маладзевая інтэрнэт-пляцоўка "ВОКА" - гэтае месца сустрэчы прадстаўнікоў віртуальнага грамадства Беларусі. На сённяшні дзень "ВОКА" (ВГ"ВОКА") з'яўляецца супольнасцю маладых, актыўных, таленавітых беларусаў з ўсяго свету.
Маладзевая інтэрнэт-пляцоўка "ВОКА" - гэта беларускае інтэрнэт-супольнасць, накіраваная на выхаванне моладзі на глебе беларускай нацыянальнай ідэі, на данясенне яе да шырокіх колаў грамадства.
Асноўнымі задачамі ВГ"ВОКА" з'яўляюцца: агітацыйна-масавая дзейнасць па адраджэнню беларускай культуры, мовы, фармаванне ў людзей адказнасці за лёс сваёй дзяржавы, праява актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Наш інтэрнэт-рэсурс падае аб'ектыўныя замежныя і міжнародныя навіны, аналітычныя матэрыялы. Праект садзейнічае стварэнню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, бо афіцыйнай мовай праекту з'яўляецца беларуская мова, падача матэрыялаў здзяйсняецца як з урадавых, так і з незалежных крыніц, якія ствараюць новы імідж маладога беларуса як паўнапраўнага еўрапейца, які разумее значнасць волі, творчай асобы і актыўнага грамадзяніна, здольнага законна пастаяць за свае грамадзянскія правы.
Мы актыўна супрацоўнічаем з шэрагам незалежных арганізацый, рухаў, ініцыятыў, інтэрнэт-праектаў і іншых грамадзянскіх інстытутаў.
Наша ініцыятыва была створаная ў снежні 2003 года. За час яе існавання каардынатарамі ініцыятывы было праведзена шмат разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне актыўнасці грамадзянскай супольнасці.
Мы арганізоўвалі дыскусіі на тэму "Становішча беларускай мовы ў грамадстве", футбольныя чэмпіянаты "За беларускую мову", "За кубак "ВОКА", валанцёры "ВОКА" садзейнічалі ў арганізацыі і інфармацыйнай падтрымцы канцэртаў "Я люблю ліцэй", "Генералы айчыннага рока", "Моладзь за Беларусь", "Рок пасля вакацыяў 2005".
Акрамя гэтага былі праведзеныя акцыі, якія падтрымалі патрыятычныя арганізацыі нашай краіны і простыя людзі, якія неабыякава ставяцца да беларускай культуры. Напрыклад, акцыя "Зрабі-BY" была накіраваная на павелічэнне колькасці беларускамоўных старонак у Інтэрнэце (адным з першых адгукнуўся сайт, прысвечаны сталіцы нашай дзяржавы , а падчас правядзення акцыі да нас звярнулася мноства адміністратараў розных парталаў са словамі падтрымкі).
Мы выступілі аднымі з арганізатараў акцыі "Хочам вучыцца па-беларуску!" Сутнасць акцыі, якая праводзілася сумесна з моладдзю Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа і Задзіночаннем беларуских студэнтаў, складалася ў патрабаванні даць магчымасць вучыцца на роднай мове школьнікам і студэнтам, якія жадаюць мець беларускую адукацыю. Акцыя перарасла ў цэлую кампанію, якая праходзіла з 2004 па 2006 год.
Падчас падзення цікавасці да беларускай музыкі былі праведзеныя кампаніі "Штурм FM-1" і "Штурм FM-2", мэтай якіх з'яўлялася павелічэнне колькасці беларускіх песень і гучання беларускай мовы ў эфірах родных радыёстанцый. Таксама ў падтрымку кампаніі "Штурм FM" пачаў працу музычны інтэрнэт-рэсурс "Вызначым лепшую песню года": наведвальнікі сайта на працягу ўсяго 2004 года ўдзельнічалі ў сямі турах галасавання за найбольш упадабаныя беларускія песні і ў канцы года вылучылі пераможца.
Таксама нашымі актывістамі па ўсёй краіне праводзілася кампанія "За беларусізацыю МТС". Сутнасць гэтага праекта, распрацаванага сумесна з "Таварыствам беларускай мовы", складалася ў зборы подпісаў за стварэнне аператарам сотавай сувязі "МТС" беларускамоўных СМС-паведамленняў, аўтаматычнай службы сэрвісу абанента, інтэрнэт-сістэмы сэрвісу абанента на беларускай мове. На працягу некалькіх месяцаў былі сабраныя тысячы подпісаў, а таксама праведзеныя інтэрнэт-акцыі і флэш-мобы ў падтрымку кампаніі. У выніку кампанія "МТС" паабяцала напрыканцы года стварыць беларускамоўную версію сайта, а таксама разгледзець у бліжэйшы час магчымасць выканання астатніх патрабаванняў.
Сумесна з БМАgroup быў створаны "Фан-клуб беларускай музыкі", дзе кожны тыдзень збіраюцца аматары творчасці айчынных выканаўцаў, абмяркоўваюць пытанні, якія іх цікавяць, ў калектыве аднадумцаў і прафесійных музыкаў, якія даволі часта запрашаюцца на паседжанні клуба.
Намі былі выдадзеныя зборнікі вершаў "Наш час" і "Наш Час 2", якія цалкам складаюцца з твораў звычайных грамадзян Беларусі, абраных падчас галасавання на афіцыйным сайце ініцыятывы .
---







Рейтинг блогов
www.moladz.org, Багдановіч, Беларусь, Вока, Жыве Беларусь!, ЗУБР, Земфира, КГБ, Казулін, Каліноўскі, Менск, Минск, Моладзь, Мілінкевіч, НТВ, Наша Ніва, Незалежнасьць, Пагоня, Радзіма, Радыё Свабода, Сальвадор Дали, Свабода, Флэш моб, Янка Купала, абсурд, адраджэнне, андеграунд, андэграўнд, арнаменты, астраномія, аўтаспын, бадзяцца, барды, барды..., бел-чырвона-белы сьцяг, беларуская гісторыя, беларуская драматургія, беларуская культура, беларуская літаратура, беларуская мова, беларуская музыка, беларуская нацыя, беларусы, вершы, верым-можам-пераможам., гісторыя, гітара, журналістыка, каханне, каханьне, культура, кінематограф, маладзёвыя навiны, мастацтва, мова, мовазнаўства, моладзь, незалежнасьць, падарожжы, палітыка, пісьменнікі, рок, слэнг, спатканьні, спорт, сябры, тусы, тутэйшыя, тэатр, усьмешкі, фатаздымкі, фотамастацтва, імпрэзы, інфармацыя

Social capital

  • less than 10

Statistics